У гэтыя дні супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларуси, а таксама ўсе мінчане і госці беларускай сталіцы могуць пазнаёміцца з жывапісам удзельнікаў міжнароднага пленэрна-выставачнага праекта «Русская Атлантида», які называюць прыкладам паспяховага супрацоўніцтва Царквы і грамадства на ніве мастацкай асветы.
У акадэмічнай галерэі "Другі паверх" па адрасе вуліца Сурганава, 1, корпус 2 праходзіць выстава "Пейзажи памяти", на адкрыццё якой прыйшлі супрацоўнікі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і беларускія ўдзельнікі міжнароднага праекта, а таксама выхаванцы мастацкіх школ Мінска.