18 лютага 2025 г. ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылася прэзентацыя ўнікальных архіваў рукапіснай спадчыны Мядзельскага імама Алі Адамовіча.
Архіў быў адкрыты падчас навуковых экспедыцый супрацоўнікаў сектара ўсходазнаўства Ірыны Сынковой і Міхаіла Тарэлкі. Рукапісную спадчыну Алі Адамовіча вучоным перадалі нашчадкі імама.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа