21 лютага 2025 г. у Прэс-цэнтры Дома прэсы прайшоў круглы стол, прымеркаваны да Дня роднай мовы, на тэму: «Беларуская мова як інструмент фарміравання грамадзянскай ідэнтычнасці і культуры міжнацыянальнага дыялогу».
Падчас круглага стала абмяркоўвалі важнасць беларускага мовы як фактару самавызначэння, ідэнтычнасці, незалежнасці сярод іншых нацый і інструмента перадачы культурнай спадчыны беларускага народа.
Удзел прымалі:
Гальпяровіч Навум Якаўлевіч – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, паэт, публіцыст, стваральнік і вядучы аўтарскага праекту «Суразмоўцы»на тэлеканале «Беларусь 3»;
Капылоў Ігар Лявонавіч Лявонавіч – дырэктар - філіяла Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі;
Чарота Аляксей Іванавіч – намеснік дырэктара выдавецкага дома «Звязда», галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва";
Шапран Наталля Мікалаеўна – галоўны рэдактар часопіса «Роднае слова»;
Радзевіч Аляксандр Аляксандравіч – старшы выкладчык кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта.
Тэкст з сайта: Дом прэсы