Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навука — вышэйшым навучальным установам

У рамках рэалізазцыі праекта «Через искусство – к культуре будущих педагогов» студэнты Інстытута псіхалогіі БДПУ наведалі Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі

Яны пазнаёміліся з экспазіцыяй музея, якая ўключае мноства археалагічных прадметаў, велізарную калекцыю помнікаў этнаграфіі, алтарную скульптуру і самую вялікую ў краіне калекцыю абразоў. Асаблівую цікавасць выклікала найвялікшая ў свеце калекцыя беларускіх народных касцюмаў, а таксама калекцыя ручнікоў і традыцыйных народных паясоў, у тым ліку арыгіналы двух слуцкіх паясоў.

Дырэктар музея, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт і загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Б.А. Лазука падчас экскурсіі закрануў пытанні адзінства культуры і навукі беларускага і рускага народаў.

belБеларуская мова