Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс лекцыі «Старажытныя жаночыя галаўныя ўборы»

Бібліятэка-філіял № 2 горада Гомеля 22 сакавіка 2025 года ў 15.00 запрашае на лекцыю і майстар-клас, якія прысвечаны беларускаму народнаму касцюму. На лекцыі вы даведаецеся пра тое, якая старажытная сімволіка захавана ў народным строі, якія рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці можна ўбачыць у касцюме розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама навучыцеся ствараць старажытныя жаночыя галаўныя ўборы.

Госць і лектар – Віннікава Марыя Мікалаеўна, старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат мастацтвазнаўства.

Тэкст з сайта: Бібліятэка-філіял № 2 горада Гомеля

belБеларуская мова