Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Мерапрыемствы ў рамках святкавання 25-годдзя ўстанаўлення партнёрскіх сувязей паміж Санкт-Пецярбургам і Мінскам

Музычная капэла і аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў рамках практычнай рэалізацыі і папулярызацыі вынікаў даследаванняў ДПНД правялі шэраг мерапрыемстваў у рамках святкавання 25-годдзя ўстанаўлення партнёрскіх сувязей паміж Санкт-Пецярбургам і Мінскам.
Да гэтай юбілейнай даты была прымеркавана творчая сустрэча Музычнай капэлы (кіраўнік — Галіна Цмыг) і лаўрэата ўсерасійскіх і міжнародных конкурсаў Санкт-Пецярбургскага вакальнага ансамбля "Вясналіка" (кіраўнік — Людміла Жукава, уладальнік прэміі "Чалавек года Віцебшчыны", а таксама прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", ганаровы работнік культуры Рэспублікі Беларусь).
Адбыліся навукова-папулярныя канцэрты-лекцыі ў бібліятэцы імя Янкі Купалы і ў Белай зале Храма-помніка ў гонар Усіх Святых.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

belБеларуская мова