Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс круглага стала «Беларускі этнограф савецкай эпохі»

29 сакавіка спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Якаўлевіча Грынблата, аднаго з найбуйнейшых даследчыкаў этнічнай гісторыі і культуры беларусаў ХХ стагоддзя.

27 сакавіка 2025 года ў чытальнай зале рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук адбудзецца круглы стол «Беларускі этнограф савецкай эпохі», прысвечаны вядомаму беларускаму этнографу, фалькларысту, гісторыку, мовазнаўцу.

Падчас працы круглага стала плануецца абмеркаваць такія пытанні, як жыццёвы і навуковы лёс М. Я. Грынблата, каштоўнасць яго архіўнай спадчыны; методыка комплексных этнаграфічных даследаванняў; паходжанне і этнічная гісторыя беларусаў; палявыя даследаванні прыгранічных тэрыторый і інш.

Круглы стол арганізаваны аддзелам фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Пачатак працы ў 10.00 па адрасе: вул. Сурганава, д. 15, Цэнтральная навуковая бібліятэка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

belБеларуская мова