27 сакавіка 2025 года на базе Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбылося пасяджэнне раённага вучэбна-метадычнага аб'яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Партызанскага раёна г.Мінска па тэме «Інтэграцыя элементаў гісторыка-культурнай спадчыны, традыцый і навуковых дасягненняў нацыі ў адукацыйны працэс па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».
Гасцей сустрэў загадчык аддзела старажытнабеларускай культуры Лазука Барыс Андрэевіч, дацэнт, мастацтвазнаўца, прафесар, аўтар шматлікіх кніг і артыкулаў.
У пачатку пасяджэння Барыс Андрэевіч правёў экскурсію па залах музея, расказаў аб навуковай дзейнасці, якую вядзе Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Пасля экскурсіі адбыўся метадычны мост з Мінскім політэхнічным каледжам і Цэнтрам даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, на якім было ўзнята пытанне магчымасцей выкарыстання патэнцыялу музеяў для інтэграцыі элементаў гісторыка-культурнай спадчыны на ўроках беларускай мовы і літаратуры.
Тэкст і фота з сайта: ДУА "Сярэдняя школа № 182 г. Мінска імя Уладзіміра Карвата"