Трубач Вольга Іванаўна
малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы
E-mail: Volhatrubach@gmail.com
З 2018 да 2022 гг. працавала метадыстам па фальклоры ў ДУК “Цэнтралізаваная клубная сістэма Маладзечанскага раёна”. У 2022 г. абараніла магістарскую дысертацыю “Беларускі народны мастацкі роспіс на шкле ў пачатку – сярэдзіне ХХ стагоддзя” ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі па спецыяльнасці “мастацтвазнаўства”. У 2023 г. выступіла сакуратам выставы “Відзікі: беларускі традыцыйны роспіс на шкле”, што адбылася ў Мінскім абласным цэнтры народнай творчасці; у 2025 г. – складальнікам каталога да гэтай выставы. У гэтым каталогу ўпершыню ў Беларусі прадстаўлены збор карцін на шкле, які аб'ядноўвае музейныя і прыватныя калекцыі (Трубач, В. І. Відзікі: традыцыйны роспіс на шкле. Каталог выставы / В. І. Трубач. – Мн. : Каўчэг, 2025. – 172 с.)
У лістападзе 2025 г. скончыла аспірантуру па спецыяльнасці "Фалькларыстыка".
З 2022 г. па цяперашні час малодшы навуковы супрацоўнік аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
Сфера навуковых інтарэсаў: эмацыянальная сфера чалавека ў беларускім фальклоры; беларускія народныя роспісы на шкле ў канцы ХIХ – сярэдзіне ХХ стагоддзяў.
Выбраныя публікацыі
- Трубач, В. На ўспамін пра Уладзіміра Зянько. Паэт, канструктар, фалькларыст / В. Трубач // Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні: зб. навук. пр. / гал. рэд. Т. Валодзіна. – Мінск : Беларус. навука, 2022. – Вып. 10. – С. 361-369.
- Трубач, В. І. Карцінкі на шкле як адзін са складнікаў вясковага інтэр’ера / В. І. Трубач // «Сохранение нематериального историко-культурного наследия стран снг в контексте глобальных вызовов»: Междунар. научн.-практ.семинар, Минск, 15-17 нояб. 2022 г. : сб. науч. ст. / М-во культуры Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т культуры и исскуств, Межгосуд. фонд гуманитарного сотрудничества государств — участников СНГ; редкол.: Н.В. Карчевская [и др.]. — Минск : БГУКИ, 2022. — С. 168-177.
- Трубач В.І. Эмацыянальны складнік беларускіх сацыяльна-бытавых казак // Казка і міф у еўрапейскай прасторы : традыцыі і інавацыі: матэрыялы ІІІ Міжнароднага форуму даследчыкаў беларускай казкі (Мінск, 18-20 мая 2023 г.) / Нац. акад.навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; уклад. Ю.В. Пацюпа, В.Д. Міцкеівч ; рэдкал. : А.І. Лакотка (гал.рэд.) [і інш.]. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – С. 51-59.
- Трубач В.І. “Сорам такі!”: да пытання адлюстравання эмоцыі сораму ў беларускім фальклоры // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2024. – Т. 14. – № 3. – С. 50-59.
- Трубач В. І. Эмацыянальныя перажыванні ў рэкруцкіх песнях // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : зб. навук. прац / НАН Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск : Беларуская навука, 2024. – Вып. 36. – С. 517-527.
- Трубач, В. І. Эмацыянальны фон вясельнага абраду Бешанковіцкага краю (на аснове матэрыялаў песеннага фальклору з архіва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы) / В. І. Трубач // Бешанковіцкі край: гісторыка-культурная спадчына рэгіёна : зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Інстытут гісторыі ; уклад. А. В. Бараноўскі : рэдкал.: В. Л. Лакіза (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн., 2025. – С. 452–457.
- Трубач, В. І. Зайздрасць і «зайздрашчы» ў традыцыйнай культуры беларусаў / В. І. Трубач // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2025. – № 1. – С. 74–81.
Трубач, В.І. Беларускае традыцыйнае вяселле праз прызму эмоцый яго ўдзельнікаў / В. І. Трубач // Роднае слова. – 2025. – № 11. – С. 90–93.