Шаўчэнка, Я. С. Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў / Я. С. Шаўчэнка; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед.беларус.культуры мовы і літ., Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы – Мінск : Беларуская навука, 2025. – 145 с.: іл.
Манаграфія прысвечана народным ведам пра дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў перыяду канца XIX – пачатку ХХІ ст. На аснове палявых этнаграфічных матэрыялаў, сабраных аўтарам, выяўлены заканамернасці развіцця народных ведаў беларусаў пра дзікарослыя расліны. Упершыню ў айчыннай этналогіі выяўлена значэнне ведаў пра дзікарослыя расліны ў сучасных этнакультурных працэсах.
Выданне прызначана для навукоўцаў-этнолагаў, фалькларыстаў, этнабатанікаў, выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ, а таксама для ўсіх зацікаўленых народнымі ведамі беларусаў пра раслінны свет.