5 мая 2025 года актыў прафсаюзнай арганізацыі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прыняў удзел у рэспубліканскай акцыі "1418 крокаў да Перамогі!"
Прадстаўнікі прафсаюзнага актыву прынялі ўдзел у шэсці ўздоўж праспекта Незалежнасці і цырымоніі ўскладання кветак да манумента на плошчы Перамогі, каб аддаць даніну памяці загінуўшым героям Вялікай Айчыннай вайны. Цэнтральнай падзеяй акцыі стала ўстаноўка святлодыёдных свечак у форме лічбы "1418" ля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Мінску. Гэта лічба мае сімвалічнае значэнне: менавіта столькі дзён і начэй доўжылася самая страшная старонка мінулага ўсяго савецкага народа — Вялікая Айчынная вайна.