15 мая 2025 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылася ХІХ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Культура. Наука. Творчество», прысвечаная праблемам і тэндэнцыям развіцця культуры і мастацтва на сучасным этапе.
Удзельнікамі канферэнцыі сталі прадстаўнікі навуковай і творчай эліты Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Кітайскай Народнай Рэспублікі, усяго больш за 180 чалавек.
Малодшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Рафальская А.В. выступіла з дакладам «Роль звука в документальных фильмах И. Бышнева» на секцыі «Белорусские художественные школы в области музыкального, театрального, изобразительного, декоративно-прикладного искусства, дизайна, кино- и телеискусства».