Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс творчай сустрэчы «Отражение трагедии войны в фильмах режиссерской династии А.Я. и А.А. Карповых»

22 мая 2025 года ў 16.00 у кінатэатры «Піянер» адбудзецца творчая сустрэча кінематаграфістаў і аматараў кіно «Отражение трагедии войны в фильмах режиссерской династии А.Я. и А.А. Карповых», прысвечаная творчасці рэжысёрскай дынастыі Аляксандра Якаўлевіча і Аляксандра Аляксандравіча Карпавых. У ігравых і дакументальных фільмах рэжысёраў у яркіх экранных вобразах адлюстравана тэма Вялікай Айчыннай вайны.

Аляксандр Якаўлевіч Карпаў (1922–1998) – савецкі, казахскі і беларускі кінарэжысёр, кінаакцёр, сцэнарыст. Заслужаны дзеяч мастацтваў Казахскай ССР (1964). Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР (1985). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1956 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт УДІК (ВГИКа) (майстэрня Р.Рошаля і Ю. Генікі).

Фільмы рэжысёра А. Я. Карпава – гэта сапраўднае майстэрства, ваенная класіка, якая стала маральным падмуркам для некалькіх кінематаграфічных пакаленняў: "Белая зямля", "Заўтра будзе позна", «Вясельная ноч", "Яго батальён" і інш. Выдатным дасягненнем з'яўляецца 3-хсерыйная стужка «Доўгія вёрсты вайны» ("Жураўліны крык", "Атака з ходу", "На ўзыходзе сонца"), знятая па творах Васіля Быкава.

Аляксандр Аляксандравіч Карпаў (нар. 1950) - рэжысёр дакументальнага і ігравога кіно, тэатра, сцэнарыст, аўтар паэтычных зборнікаў. Скончыў Казахскі дзяржаўны ўніверсітэт (1973), Вышэйшыя курсы сцэнарыстаў і рэжысёраў (1976), узнагароджаны спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне" (2004). Працаваў на ЦСДФ, "Беларусьфільме", "Арцель Ф". Аўтарытэтны майстар айчыннай дакументалістыкі Аляксандр Аляксандравіч Карпаў – аўтар фільмаў пра трагедыю вайны: "Ішоў мокры снег" (пра малалетніх вязняў Азарыцкага канцлагера), "Палітра памяці. Вялікая Айчынная вайна на палотнах беларускіх мастакоў" і інш. 

Арганізатарамі творчай сустрэчы выступаюць аддзел экранных мастацтваў ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі", РГА "Беларускі саюз кінематаграфістаў", УП "Кінавідэапракат" Мінгарвыканкама.

У праграме – выступленні кінематаграфістаў, паказ дакументальных фільмаў пра творчасць А.Я. і А. А. Карпавых.

belБеларуская мова