Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Кузьма Чорны»

24 чэрвеня 2025 года ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Кузьма Чорны: пра чалавека, жыццё, беларускае», прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.

Яе адкрыў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Іван Саверчанка. Прывітальныя словы яе ўдзельнікам накіраваў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Каранік. Іх агучыў дырэктар Цэнтра акадэмік Аляксандр Лакотка.

Акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя падчас канферэнцыі расказаў аб шырокім маштабе работы па захаванні памяці аб Кузьме Чорным і яго літаратурнай спадчыне. Ён уручыў падзякі аддзялення прадстаўнікам літаратурных музеяў, архіваў і іншых устаноў.

Таксама падчас адкрыцця мерапрыемства адбылася прэзентацыя трох першых тамоў збору твораў Кузьмы Чорнага, над выданнем якіх працавалі акадэмічныя літаратуразнаўцы разам з кнігавыдаўцамі.

Тэкст і фота з сайта: Тг-канал Национальной академии наук Беларуси

belБеларуская мова