У гэтым годзе 16 жніўня спаўняецца 90 гадоў з дня нараджэння вядомага беларускага лінгвіста, акадэміка Акадэміі навук Беларусі Аляксандра Іосіфавіча Падлужнага. Навуковы і творчы лёс Аляксандра Іосіфавіча непарыўна звязаны з Інстытутам мовазнаўства, а справай жыцця стала дзейнасць па даследаванні фанетычнага ўзроўню беларускай мовы. Дзякуючы выключнай стараннасці, шматграннасці таленту вучонага, бясспрэчным арганізатарскім здольнасцям айчынная лінгвістыка развівалася ў найбольш прыярытэтных напрамках, здавальняючы патрэбы навуковай грамадскасці і вышэйшай школы ў фундаментальных працах нарматыўнага характару.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа