Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ., Ін-т мовазнаўства імя Якуба Коласа ; уклад. В. П. Русак [і інш.] ; навук. рэд. В. П. Русак. — Мiнск : Беларуская навука, 2025. — 1119 с.
Граматыка-арфаграфічны слоўнік-даведнік адлюстроўвае сучаснае словазмяненне знамянальных часцін мовы, дае поўную парадыгму іх марфалагічных форм. Асноўная інфармацыя аб часцінах мовы змяшчаецца ў слоўнікавым артыкуле, у якім падаюцца формы словазмянення прыметніка, займенніка, лічэбніка, формы ступеняў параўнання прыслоўя.
Разлічаны на шырокае кола чытачоў: настаўнікаў і вучняў, выкладчыкаў і студэнтаў, усіх, хто карыстаецца беларускай мовай у пісьмовай і вуснай формах.