Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Шлях да святыняў»

Штогод у нашай краіне маштабна адзначаюць Дзень беларускага пісьменства. Па традыцыі свята адзначаецца ў першыя выхадныя верасня. 

Традыцыйна за некалькі дзён да пачатку свята праходзіць навукова-асветніцкая экспедыцыя «Шлях да святыняў».

19 жніўня 2025 года члены экспедыцыі сустрэліся з прадстаўнікамі працоўных калектываў Ашмянскага раёна. Прысутнічала на сустрэчы Ганна Язель, намесніца старшыні Ашмянскага райвыканкама. Навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры XX і XXI стагоддзяў Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры мовы і літаратуры НАН Беларусі і кіраўнік навукова-асветніцкай экспедыцыі Аляксандр Лапата-Загорскі расказаў пра задачы мерапрыемства.

Тэкст і фота з сайта: Ашмянскі веснік

belБеларуская мова