Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс выставы «Безмолвная проповедь»

15 верасня 2025 года ў 16.00 у галерэі «Другі паверх» Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбудзецца адкрыццё выставы копій дванаццаці абразоў са збору Наўгародскага музея-запаведніка «Безмолвная проповедь. Новгородская икона XIII – XVI вв.».
 
Выстава арганізавана пры ўдзеле Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адміністрацыі Вялікага Ноўгарада, Наўгародскага дзяржаўнага аб'яднанага музея-запаведніка.
 
Выстава «Безмолвная проповедь. Новгородская икона XIII – XVI вв.» дае магчымасць пазнаёміцца з шэдэўрамі калекцыі старажытнарускага жывапісу Наўгародскага музея-запаведніка – аднаго з найлепшых збораў рускай іконы. Экспанаты, якія ўвайшлі ў яе склад, у поўнай меры дазваляюць адчуць спецыфіку Наўгародскай школы іканапісу: асаблівую паўночную строгасць і велічнасць, выразнасць мастацкай мовы мясцовых майстроў.
 
На выставе прадстаўлены копіі дванаццаці найбольш значных помнікаў збору Наўгародскага музея, якія маюць сусветную вядомасць. Сярод іх - старажытная руская падпісная ікона «Св. Мікалай Цудатворац» 1294 г. майстра Алексы Пятрова з царквы Св. Міколы на Ліпні, «Пакроў Маці Божай» канца XIV стагоддзя са Зверына манастыра, «Св. Кірыл і Афанасій Александрыйскія, Лявонцій Растоўскі» канца XV ст. з Мала-Кірылава манастыра.
 
Унікальнай асаблівасцю рускага праваслаўнага храма з'яўляўся высокі іканастас. На выставе можна ўбачыць фрагменты іканастасаў некалькіх наўгародскіх храмаў, якія ўключаюць іконы святочнага і дэісуснага радоў. Да лепшых твораў іканапісу XV стагоддзя – часу найвышэйшага росквіту наўгародскай мастацкай культуры – належаць іконы святочнага чыну з царквы Успення на Волатавым полі: «Стрэчанне», «Праабражэнне» і «Уваскрашэнне Лазара».
Нароўні з вобразамі Хрыста, Багародзіцы і свяціцеля Мікалая Цудатворца, якія карысталіся найбольшым шанаваннем, на выставе прадстаўлены іконы сярэдзіны - другой паловы XV стагоддзя: «Бітва наўгародцаў з суздальцамі (Цуд ад абраза «Маці Божая Знаменне»)» і «Деісусны чын і наўгародцы ў час малітвы» з царквы Св. Міколы Качанава.
Копіі абразоў выкананы ў памер арыгінала, на драўлянай аснове, у тэхніцы пячаці па ляўкасе.
 
Усе этапы вырабу копій – лічбавая здымка, падрыхтоўка выяў і пячаць – зроблены ў майстэрні «Софийская набережная» (Масква).
 
belБеларуская мова