11-12 верасня 2025 года ў горадзе Тураве адбылася IV навукова-практычная канферэнцыя «Гістарычная спадчына Турава».
У першы дзень працы канферэнцыі на пленарным пасяджэнні выступіла кандыдат мастацтвазнаўства старшы навуковы супрацоўнік аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Марыя Мікалаеўна Віннікава. У рамках свайго выступлення яна не толькі расказала пра ўнікальную этнаграфічную з'яву, характэрную для народнага жаночага касцюма Тураўшчыны, — «рагатыя» галаўныя ўборы замужніх жанчын, але і правяла майстар-клас па навіванні тураўскай «галовачкі».
Тэкст і фота з сайта: Гомельскі палацава-паркавы ансамбль