Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Выстава «Цвета и просторы родной земли»

12 верасня 2025 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь пачала працу выстава жывапісных і графічных работ дырэктара Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аляксандра Лакоткі «Цвета и просторы родной земли», прымеркаваная святкаванню Дня горада Мінска.

На працягу многіх гадоў Аляксандр Лакотка падарожнічаў па Беларусі ў складзе навукова-даследчых экспедыцый і выканаў не адну серыю замалёвак і графічных работ пейзажаў розных рэгіёнаў, запаветных куткоў нашай краіны.

На выставе прадстаўлена больш за 50 работ мастака. Тут і беларуская вёска Зарэчча, і царкоўны дабравест над сёламі і нівамі, дзедаўскія сцежкі сярод лясоў і лугоў, бліскучыя стужкі рэк, блакітныя вочы азёр. Жывапісныя і графічныя палотны раскрываюць колеры і фарбы родных абшараў, іх паэтычнасць, каларыт, эмацыянальнасць, узнаўляючы тым самым вобразы малой радзімы.

Выстава працуе да 12 кастрычніка 2025 года.

Тэкст з сайта: Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

belБеларуская мова