10-11 кастрычніка 2025 года ў Інстытуце лінгвістычных даследаванняў Расійскай акадэміі навук адбылася міждысцыплінарная канферэнцыя «Три царства естества». Канферэнцыя аб'яднала даследчыкаў розных напрамкаў, якія займаюцца вывучэннем раслін, жывёл і мінералаў у гісторыі і сучаснасці з пункту гледжання іх значнасці ў мове і культуры.
Загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Таццяна Валодзіна прыняла ўдзел у канферэнцыі і правяла прэзентацыю перыядычнага зборніка «Беларускі фальклор: матэрыялы і даследаванні», а таксама іншых выданняў аддзела.