У кастрычніку 2025 года ў рамках «Serbia Fashion Week» прайшоў модны паказ жаночай калекцыі аўтарства малодшага навуковага супрацоўніка аддзела старажытнабеларускай культуры Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Веры Комлік «Нітка асновы», створанай па беларускіх традыцыйных матывах.
Гэта калекцыя таксама была прадстаўлена на выставе «Art meets fashion: the next generation of talents», дзе дэманстраваліся найлепшыя працы маладых дызайнераў з Сербіі, Францыі, Румыніі, Кітая і Беларусі.