Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Прэзентацыя кніг

24 кастрычніка 2025 года ў кнігарні «Светач» выдавецтва «Беларусь» прадставіла для вучняў сталічнай школы № 44 дзве кніжныя навінкі - выданні «Расліны беларускай зямлі: легенды пра дрэвы» і «Расліны беларускай зямлі: легенды пра кветкі».

Аўтары-складальнікі Алена Боганева і Таццяна Валодзіна (Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі) сабралі ў выданнях беларускія народныя легенды пра паходжанне назваў кветак, травяністых і збожжавых раслін, расказалі аб асаблівасцях знешняга выгляду раслін і іх уласцівасцях.

Вучні з захапленнем слухалі выступоўцаў, задавалі шмат пытанняў.

Тэкст і фота з сайта: тг-канал Выдавецтва «Беларусь»

belБеларуская мова