Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Кіналекторый «Золотая коллекция Льва Голуба: Василёк»

27 кастрычніка 2025 года ў Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося пасяджэнне кіналекторыя "Экран и время", прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пад назвай "Золотая коллекция Льва Голуба: Василёк».  Лектар — старшы навуковы супрацоўнік аддзела экранных мастацтваў кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Я.У. Голікава-Пошка.

Фільм «Паланэз Агінскага» ў 1972 г. быў удастоены «Пунсовага гваздзіка» – прыза Цэнтральнага камітэта Усесаюзнага Ленінскага камуністычнага саюза моладзі. У 1972 г. Леў Уладзіміравіч быў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй БССР за фільм «Паланэз Агінскага» (у сваю чаргу, выканаўца галоўнай ролі І. Цукер быў удастоены прыза-сюрпрызу [жоўты мяч з аўтографамі Л. Яшына і іншых самых вядомых футбалістаў] дзіцячага журы «За найлепшае выкананне дзіцячай ролі»).

Кинолекторий Золотая коллекция Льва Голуба: Василёк
belБеларуская мова