Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Беларуска-ўзбекскія навуковыя сувязі

Па запрашэнні Тэрмезскага ўнiверсiтэта эканомікі і сэрвісу дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў і дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка знаходзіліся з 9 па 14 кастрычніка 2025 года ў Рэспубліцы Узбекістан.

Падчас камандзіроўкі Ігар Лявонавіч прыняў удзел у Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Актуальныя пытанні мовазнаўства і літаратуразнаўства», дзе выступіў з дакладам на тэму «Праблемы супастаўляльнага даследавання рускай і беларускай мовы: традыцыі і інавацыі».

Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа

belБеларуская мова