II Беларуска-расійскі медыяфорум «Великая Победа — единство и память поколений» працягвае сваю працу. У рамках праграмы другога дня (28 кастрычніка 2025 года) прайшла панэльная дыскусія, ключавой тэмай якой стала журналістыка ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
Эксперты з Беларусі і Расіі разам з удзельнікамі форуму абмеркавалі, як працавалі франтавыя карэспандэнты ў тыя ваенныя гады і як працуюць сучасныя ваенкоры.
Старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Любоў Дуктава расказала, як тры пакаленні беларускіх пісьменнікаў у сваіх творах адлюстроўвалі тэму Вялікай Айчыннай вайны.
Тэкст і фота з сайта: Сеткавае выданне mogilevnews.by