14 лістапада 2025 г. у Полацку ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я (філіял Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка) адбылася лекцыя і прэзентацыя манаграфіі «Дзікарослыя расліны ў традыцыях беларусаў» старшага навуковага супрацоўніка аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдата гістарычных навук Шаўчэнкі Яны Сяргееўны.