Супрацоўнікі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 14 лістапада 2025 г. паўдзельнічалі ў V Міжрэгіянальнай навукова-практычнай канферэнцыі “Коласаўскія адрасы Радзімы: памятныя месцы, музеі, помнікі” (тэма канферэнцыі - "Вечнасць праз словы: літаратурная спадчына Якуба Коласа"), г. Пінск, ДУК "Пінская гарадская цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма", філіял "Гарадская дзіцячая бібліятэка імя Якуба Коласа":
Шаладонаў Ігар Міхайлавіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (тэма даклада: «Коласаўскі матыў “смаленне вепрука” ў беларускай літаратуры ХХ ст.»; Шаладонава Жанна Сяргееўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (тэма даклада: «Семантыка вобразаў воднай стыхіі ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”»; Вабішчэвіч Таццяна Іванаўна, кандыдат філалагічных навук, старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХІ стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі (тэма даклада: «“Як усялякае дзіця, я мысліў толькі вобразамі…”: Якуб Колас – аўтабіёграф пра феномен дзіцячай крэатыўнасці»).
Тэкст і фота з сайта: Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы