21 лістапада 2025 года каманда Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі "Якубавы каласы" прыняла ўдзел у IX туры Адкрытага чэмпіянату Інстытута гісторыі НАН Беларусі па інтэлектуальных гульнях.
У гульнявой дысцыпліне "Свая гульня" мовазнаўцы прадэманстравалі высокае майстэрства і занялі ганаровае другое месца. У агульным заліку па трох турах яны падняліся на 7-ю пазіцыю. Віншуем калег з годным вынікам і жадаем поспехаў у наступных гульнях чэмпіянату!