Дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі І.Л. Капылоў правёў выязныя заняткі на базе НАН Беларусі для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, спецыяльнасць "дзяржаўнае кіраванне сацыяльнай сферай".
Прадстаўнікі сферы адукацыі, аховы здароўя, культуры, сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва наведалі пастаянна дзеючую выставу НАН Беларусі, Інстытут біяфізікі і геннай інжынерыі, а таксама Музей старажытнай беларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. Кіраўнікі ўстаноў і арганізацый даведаліся аб шматлікіх інавацыйных распрацоўках акадэмічных вучоных, якія знаходзяць шырокае выкарыстанне ў сацыяльнай сферы.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа