Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Анонс круглага стала «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі»

25 лістапада 2025 г. у 11.00 у прэс-цэнтры Дома прэсы адбудзецца круглы стол, прысвечаны 95-годдзю з дня нараджэння У. Караткевіча, на тэму: «Нацыянальны літаратурны скарб Беларусі: творчасць Уладзіміра Караткевіча».

У мерапрыемстве прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Саюза пісьменнікаў Беларусі, выдавецкага дома "Звязда", Рагачоўскага раённага выканаўчага камітэта, Музейнага комплексу гісторыі і культуры Аршаншчыны, рэдакцый часопісаў "Роднае слова", "Полымя", "Бярозка".

Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прадставіць яго дырэктар -доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка.

Тэкст і фота з сайта: Дом прэсы

belБеларуская мова