26 лістапада 2025 года на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбылася юбілейная ХV навукова-практычная канферэнцыя «Рэспубліканскія Купалаўскія чытанні». Па традыцыі кафедра беларускай філалогіі арганізавала сустрэчу з навуковай супольнасцю і студэнцкай моладдзю, якіх аб'яднала слова Купалы.
Ганаровыя госці з Мінска далучыліся да ўдзелу ў чытаннях. Так, пажадалі поспехаў у працы канферэнцыі Іван Васільевіч Саверчанка (доктар філалагічных навук, прафесар, дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі); Аляксандр Мікалаевіч Карлюкевіч (старшыня ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі», дырэктар УП «Выдавецтва «Беларусь»); Людміла Антонаўна Кебіч (старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення ГА «Саюз пісьменнікаў Беларусі»).
Тэкст і фота з сайта: Філалагічны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы