27 лістапада 2025 года адбылася Міжнародная навуковая канферэнцыя «Актуальныя праблемы сельскагаспадарчай тэрміналогіі», арганізаваная сумесна Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. У працы канферэнцыі вочна і дыстанцыйна прынялі ўдзел прадстаўнікі розных галін навукі – філалагічных, сельскагаспадарчых, педагагічных, біялагічных, эканамічных: навукоўцы акадэмічных навуковых устаноў, дактаранты, прафесарска-выкладчыцкі склад устаноў адукацыі, кіраўнікі і спецыялісты бібліятэк, інфармацыйных і аналітычных арганізацый з Беларусі, Расіі, Італіі, Канады, Швецыі, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
З прывітальным словам на адкрыцці канферэнцыі выступілі намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Вольга Сяргееўна Юшкевіч, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Лявонавіч Капылоў, старшыня Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі НАН Беларусі Эльвіра Валер'еўна Ярмоленка, кіраўнік групы кіравання сельскагаспадарчай інфармацыяй Харчовай і сельскагаспадарчай Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Імма Субіратс-Кол (Рым, Італія), а таксама дырэктар Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкі імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі Віталь Мікалаевіч Гердзій.
Тэкст і фота з сайта: Дзяржаўная ўстанова «Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя І. С. Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі»