2 снежня 2025 г. у Мінскай абласной бібліятэцы імя А. С. Пушкіна адбыўся Міжнародны навукова-практычны круглы стол ««Библиотека – пространство смыслов: со-творчество, модели информационного взаимодействия, культурная и историческая память», прысвечаны 125-годдзю дзяржаўнай установы «Мінская абласная бібліятэка імя А.С. Пушкіна". Мерапрыемства прайшло ў рамках Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Беркаўскія чытанні-2025», якая прайшла на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.
Падчас круглага стала адбылася прэзентацыя манаграфіі «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.» В.М. Папко, доктара мастацтвазнаўства, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Тэкст і фота з сайта: Архівы Беларусі