Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сямёнаў Максім Андрэевіч

малодшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства
Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы

Тэл.: +375 (17) 270-29-24
E-mail: semionov.pankevich@yandex.by

Нарадзіўся ў 1999 г. у г. Салігорск. У 2020 г. з адзнакай скончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны». У 2021 г. скончыў вочную магістратуру гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці "Этнаграфія, этналогія і антрапалогія". У жніўні - лістападзе 2021 г. працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у аддзеле гісторыі Беларусі IX-XVIII стст. Інстытута гісторыі НАН Беларусі. У лістападзе 2021 - лістападзе 2024 гг. навучаўся ў вочнай аспірантуры гістарычнага факультэта БДУ па спецыяльнасці "Этнаграфія, этналогія і антрапалогія". Са снежня 2024 г. малодшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства.

Узнагароды

Стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь студэнтам (2019 г.), стыпендыя Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2024 г.). Дыплом XXVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў за працу першай катэгорыі (2021 г.).

Сфера навуковых інтарэсаў: этнакультурная спадчына ордэна базыльянаў на Беларусі ў XVII - першай палове XIX стст.; сучасныя тэорыі этнагенезу і этнічнай гісторыі беларусаў.

Прымаў удзел у міжнародных і рэспубліканскіх навуковых канферэнцыях.

Аўтар звыш 15 навуковых публікацый.

Навуковыя артыкулы

  1. Сямёнаў, М. А. Асветніцкая дзейнасць ордэна базыльян на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XVII – 1-й палове ХІХ ст. / М. А. Сямёнаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : зборнік артыкулаў / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск, 2020. – Вып. 27. – С. 354–359.
  2. Семёнов, М. А. Культовое зодчество ордена базилиан на территории Беларуси / М. А. Семёнов // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі : зборнік артыкулаў / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск, 2021. – Вып. 29. – С. 118–124.
  3. Семёнов, М. А. Книгоиздательская деятельность ордена базилиан в Великом Княжестве Литовском / М. А. Семёнов // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зборнік артыкулаў / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск, 2022. – Вып. 31. – С. 517–526.
  4. Сямёнаў, М. А. Бібліятэкі ордэна базыльян на тэрыторыі Беларусі ў 2-й трэці XVIII – 1-й палове ХІХ ст. / М. А. Сямёнаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зборнік артыкулаў / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск, 2023. – Вып. 33. – С. 315–323.
  5. Сямёнаў, М. А. Цудадзейныя абразы з былых базыльянскіх манастыроў на тэрыторыі Беларусі / М. А. Сямёнаў // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі: зборнік артыкулаў / Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. – Мінск: Беларуская навука, 2024. – Вып. 35. – С. 484–492.
belБеларуская мова