18 снежня 2025 г. з 11.00 да 14.00 у бібліятэцы Мінскай духоўнай акадэміі (Мінск, вул. Зыбіцкая, 27) у вочным і дыстанцыйным рэжымах адбудзецца семінар-практыкум «Атрибуция рукописных, старопечатных и редких книг».
Вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук Э.В. Ярмоленка і сакратар Выдавецкага савета Беларускай праваслаўнай царквы Самайлюк Т. А. раскажуць аб вопыце атрыбуцыі рукапіснага Евангелля XV стагоддзя з фонду бібліятэкі Мінскай духоўнай акадэміі.