9 снежня 2025 года ў Мінску адбыўся круглы стол «Киномосты дружбы: международное сотрудничество в киноиндустрии» ў рамках спецыяльнай праграмы адкрытай Еўразійскай кінапрэміі «Брыльянтавы матылёк». Удзельнікі абмеркавалі, як кіно становіцца прасторай дыялогу паміж брацкімі народамі і якую ролю фестывальныя пляцоўкі могуць іграць у запуску рэальных сумесных кінавытворчасцяў.
У рабоце круглага стала прыняла ўдзел загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт А.А. Карпілава.