11 снежня 2025 года супрацоўнікі аддзела музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі ў складзе Музычнай капэлы выступілі са спецыяльна распрацаванай праграмай на ўрачыстым адкрыцці ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Сучасныя праблемы анамастыкі (да 90-годдзя з дня нараджэння прафесара В.П.Лемцюговай)».