У Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі 11-12 снежня 2025 года прайшла III Міжнародная навуковая канферэнцыя «Сучасныя праблемы анамастыкі» (да 90-годдзя з дня нараджэння В. П. Лемцюговай).
Абмеркаваць тэарэтычныя і практычныя праблемы анамастыкі сабраліся даследчыкі з Беларусі, Расіі, Кітая, Казахстана, Узбекістана, Кыргызстана і Лівана. У розных формах у працы канферэнцыі прынялі ўдзел 68 чалавек, сярод удзельнікаў навуковага мерапрыемства былі студэнты, магістранты, аспіранты і дактаранты, школьныя настаўнікі, а таксама прадстаўнікі навуковых арганізацый і ВНУ.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа