12-13 снежня 2025 года ў Полацку прайшоў XII Рэспубліканскі адкрыты конкурс аматарскіх фільмаў імя Юрыя Тарыча «Я снимаю кино».
Загадчык аддзела экранных мастацтваў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт Антаніна Аляксееўна Карпілава 13 снежня 2025 года ў рамках конкурсу правяла творчую сустрэчу «Взгляд на Великую Отечественную войну в белорусском кинематографе».