Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Навукова-практычная канферэнцыя «Монголоведение в Евразии»

19 снежня 2025 года ў Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прайшла навукова-практычная канферэнцыя «Монголоведение в Евразии — 2025: сокровенное сказание монголов», прымеркаваная да Дня нацыянальнай свабоды і аднаўлення незалежнасці Манголіі 19 снежня.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел супрацоўнікі Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, прадстаўнікі беларускай і мангольскай навуковай грамадскасці.

Удзельнікі навуковага форуму, прадстаўнікі розных навуковых напрамкаў, абмеркавалі актуальныя пытанні манголазнаўства і сучасны стан беларуска-мангольскіх адносін. Ключавой падзеяй мерапрыемства стала прэзентацыя твора «Запаветнае сказанне манголаў» у перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Куліковіча. Паэтыку і ідэйна-мастацкія асаблівасці помніка ўсебакова прааналізаваў дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка.

Тэкст і фота з сайта: Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы

belБеларуская мова