19 снежня 2025 года на гістарычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыліся прэзентацыі манаграфіі «Художественные коллекции князей Витгенштейнов в контексте европейского искусства XIX в.» В.М. Папко, доктара мастацтвазнаўства, дырэктара дзяржаўнай навуковай установы «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», і зборніка навуковых даследаванняў і матэрыялаў «Шарашова і Пружанскі край: этнаграфічная, фальклорная, архітэктурная і мастацкая спадчына рэгіёна : даследаванні і матэрыялы».
Выданні прэзентавалі дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі доктар мастацтвазнаўства, дацэнт В.М. Папко і старшы навуковы супрацоўнік аддзела народазнаўства Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат гістарычных навук С.У. Грунтоў.
Сустрэча са студэнтамі гістарычнага факультэта спецыяльнасці «Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны» і «Дакументазнаўства і архівазнаўства» прайшла ў цёплай, сяброўскай атмасферы. Студэнты актыўна ўдзельнічалі ў прэзентацыі, задавалі пытанні.