19 снежня 2025 года ў Інстытуце мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі адбыўся круглы стол, прысвечаны праблемам перакладу юрыдычных дакументаў на беларускую мову.
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі асноўныя тэндэнцыі развіцця беларускай юрыдычнай тэрміналогіі на сучасным этапе, пытанні адаптацыі іншамоўных тэрміналагічных адзінак, а таксама праблемы іх упарадкавання і ўніфікацыі.
Тэкст і фота з сайта: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа