180 прадстаўнікоў Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі прынялі ўдзел у катанні на каньках.
Акцыю да 105-годдзя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі арганізаваў Маладзёжны савет галіновага прафсаюза на лядовай пляцоўцы «Чыжоўка–Арэна».
У ліку ўдзельнікаў — работнікі ўстаноў адукацыі сталіцы і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, студэнты ўніверсітэтаў г. Мінска.
Прысутныя таксама правялі флэшмоб «105 гадоў разам».
Тэкст з сайта: Беларускі прафесійны саюз работнікаў адукацыі і навукі