16 лютага 2026 года адбылася творчая сустрэча на тэму «Штучны інтэлект: ці можна з ім размаўляць на роднай мове?»
У сустрэчы прынялі ўдзел студэнты з Нігерыі, Зімбабвэ, Кітая, Узбекістана і іншых краін, а таксама навукоўцы-мовазнаўцы.
Адбылася дэманстрацыя песень, створаных з дапамогай штучнага інтэлекту на беларускай мове. Дыялог вёўся як на беларускай, так і на англійскай мове. Замежных гасцей цікавіў вопыт работы са штучным інтэлектам у НАН Беларусі.
Затым выхаванцы Мінскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў прадэманстравалі свае таленты выканання беларускай песні.
Тэкст з сайта: тг-канал Нацыянальная акадэмія навук Беларусі