Фундаментальнае навуковае даследаванне «Лексічны атлас беларускіх народных гаворак: у 5 тамах«.
Гэты атлас з'яўляецца працягам лінгвагеаграфічнага выдання «Дыялекталагічны атлас беларускай мовы".
Кожны том "Лексічнага атласа" складаецца з дзвюх частак. Адна з іх — карты, другая — каментарыі да карт. У "Лексічным атласе беларускіх народных гаворак" пераважаюць карты, на якіх адлюстраваны абазначальныя сродкі розных лексіка-тэматычных груп гаворак беларускай мовы, змяшчаюцца таксама карты па семантыцы, словаўтварэнні і акцэнталогіі.