Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Дыялогавая пляцоўка «Чистота слова — чистота души»

17 лютага 2026 года ў рамках Тыдня роднай мовы ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры адбылася дыялогавая пляцоўка «Чистота слова — чистота души», прысвечаная прафілактыцы выкарыстання ненарматыўнай лексікі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшы навуковы супрацоўнік аддзела беларуска-рускіх моўных сувязей Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Аксана Генадзьеўна Ванкевіч, старшыня Сінадальнага аддзела па царкоўнай дабрачыннасці і сацыяльным служэнні Беларускай праваслаўнай царквы, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, духоўнік брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора г. Мінска Раман Арцёмаў, участковы інспектар міліцыі аддзела аховы правапарадку і прафілактыкі грамадскай бяспекі Цэнтральнага РУУС г. Мінска Кірыл Аляксандравіч Герасін.

А.Г. Ванкевіч падкрэсліла, што мова з'яўляецца неад'емнай часткай культуры; яна ўплывае на фарміраванне асобы. Выкарыстанне ненарматыўнай лексікі негатыўна адбіваецца на ўспрыманні чалавека ў грамадстве і яго самаацэнцы, а таксама гэта вядзе да дэградацыі мовы і культуры.

Тэкст і фота з сайта: Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры

belБеларуская мова