20 лютага 2026 года ў прэс-цэнтры Дома прэсы адбыўся круглы стол «Жывое багацце Беларусі: мова заўтрашняга дня праз адукацыю, культуру і тэхналогіі».
Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі:
- фарміраванне моўнай прасторы для маладога пакалення, уключаючы новыя адукацыйныя стратэгіі і тэхналагічныя інавацыі;
- папулярнасць кантэнту на беларускай мове сярод моладзі;
- уплыў сучасных медыя, літаратуры і навуковых дасягненняў на папулярызацыю мовы;
- вынікі ўзаемадзеяння дзяржаўных устаноў, навукоўцаў і дзеячаў культуры.
Эксперты:
- Віктар Іўчанкаў — прафесар кафедры перыядычнага друку і вэб-журналістыкі факультэта журналістыкі БДУ, доктар філалагічных навук;
- Людміла Быкава — кансультант упраўлення выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь;
- Ірына Булаўкіна — кансультант упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй і дашкольнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- Вольга Зелянко — прарэктар па навуковай рабоце ДУА "Акадэмія адукацыі", доктар педагагічных навук, дацэнт;
- Іван Саверчанка — дырэктар Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар;
- Алена Васілевіч — загадчык аддзела выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук;
- Ігар Капылоў — дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Колас Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
- Наталля Яфімава — кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ;
- Галіна Шаблінская — загадчык аддзела літаратурна-мастацкіх праграм "Першага нацыянальнага канала" Беларускага радыё;
- Аляксей Чарота — галоўны рэдактар газеты "Літаратура і мастацтва" выдавецкага дома "Звязда";
- Наталля Шапран — галоўны рэдактар часопіса "Роднае слова";
- Яніна Каралёва — галоўны рэдактар часопіса "Бярозка".