Skip to main content Пракрутка зверху
вул. Сурганава, 1, корп. 2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Сустрэча са школьнікамі сталічнай школы № 178 імя Т.А. Лук’яновіча

20 лютага 2026 года, напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы, загадчык аддзела дыялекталогіі і лінгвагеаграфіі Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі кандыдат філалагічных навук, дацэнт В.М. Курцова сустрэлася са школьнікамі сталічнай школы № 178 імя Т.А. Лук’яновіча.
 
Падчас сустрэчы вучні даведаліся пра асаблівасці беларускай дыялектнай мовы, пазнаёміліся з тым, як лексічнае багацце народных гаворак адлюстроўваецца на картах і ў слоўніках. Увазе школьнікаў былі прадстаўлены “Дыялекталагічны атлас беларускай мовы”, “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак”, “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча”, “Тураўскі слоўнік” і іншыя лінгвістычныя выданні.
 
Такія сустрэчы вучоных-мовазнаўцаў са школьнікамі сталі традыцыйнымі; яны накіраваны на паглыбленне ведаў, заахвочванне да выкарыстання роднай мовы.
belБеларуская мова