Саломка ў беларускім народным мастацтве: з простага матэрыялу нашы продкі рабілі сапраўдныя шэдэўры. Якія вырабы з саломы можна ўбачыць толькі ў Беларусі, за які элемент адзення жонка аднаго з амерыканскіх прэзідэнтаў была асабліва ўдзячная нашым майстрыхам і дзякуючы каму наша ўнікальнае мастацтва не адышло ў нябыт — на гэтыя і шэраг іншых пытанняў адказвае Яўген Міхайлавіч Сахута, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, старшыня Беларускага саюза майстроў народнай творчасці, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.